Вишас (vicious_sn) wrote,
Вишас
vicious_sn

  • Music:

Новогодне-дветысячиседьмое

Крыніца цяпла

Яна
прыносіць цяпло,
прыносіць сьвятло.
Заўсёды побач, кожны час.
Ніколі не разлучаць нас.
Паслухай сэрца, я і ты
заўсёды побач, назаўжды.

Разам з табой
я не баюсь
доўгай зімы халоднай.
Я ніколі ня кіну цябе, не прадам,
нават калі за мной прыйдзе Газпрам.

Прыпеў

Газавая труба,
кьвітней на радасьць людзям!
Нясі цяпло ў кожны дом.
Транзітным газам радуй нас.
Няхай рыхтуе нам
жыцьцё выпрабаваньні.
Мы ўсё перажывем з табой.
Кьвітней, радзімая труба!

Няхай
пужаюць браты.
Бо ведаеш ты –
расейцы падохлі б бяз нашай трубы.
Сядзелі б там ды нюхалі свой газ.
Дык не,
палезьлі ж зь ім да нас!

Ім тое прадай,
Ім тое аддай...
Ані у нас бедные, нішчые... Цьфу!
Усё роўна мы будзем у іх газ адбіраць
каб потым на захад яго прадаваць.
Каб дабру не прападаць.

Прыпеў

Газавая труба,
кьвітней на радасьць людзям!
Нясі цяпло ў кожны дом,
сарай, гараж ды туалет.
Няхай рыхтуе нам
жыцьцё выпрабаваньні.
Мы ўсё перажывем з табой.
Кьвітней, радзімая труба!
Tags: новогодне-дветысячиседьмое
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments